13 студзеня 2026, aўторак, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпамежслужба Літвы: Рэжым Лукашэнкі падчас саміту NATO можа выкарыстоўваць нелегальных мігрантаў

4
Дзяржпамежслужба Літвы: Рэжым Лукашэнкі падчас саміту NATO можа выкарыстоўваць нелегальных мігрантаў

Саміт пройдзе 11-12 ліпеня ў Вільні.

Падчас правядзення Віленскага саміту NATO ў ліпені беларускі рэжым можа зноў выкарыстоўваць нелегальных мігрантаў супраць Літвы. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Рустамас Любаевас, паведамляе Delfi.

На думку спікера, нелегальная міграцыя можа выкарыстоўвацца афіцыйным Менскам для «дэстабілізацыі абстаноўкі падчас правядзення мерапрыемства».

- Ёсць імавернасць, што рэжым Лукашэнкі і ягоныя паплечнікі паспрабуюць выкарыстаць гэтую прыладу супраць нас - арганізоўваць выштурхоўванне нелегальных мігрантаў на нашу тэрыторыю альбо да мерапрыемства, альбо падчас яго, – адзначыў Рустамас Любаевас.

Тым не менш кіраўнік САДМ запэўнівае, што сітуацыя на мяжы знаходзіцца пад бесперапынным назіраннем і кантролем.

- За сітуацыяй на дзяржаўнай мяжы вядзецца бесперапыннае назіранне, таксама вядзецца назіранне і за сітуацыяй у суседніх дзяржавах, размова ідзе не толькі аб Рэспубліцы Беларусь, але і аб Расейскай Федэрацыі, і нашы ведамствы вядуць гэты маніторынг, - падкрэсліў ён.

11-12 ліпеня ў Вільні ўпершыню ў Літве пройдзе саміт NATO. Гэта будзе найбуйнейшае мерапрыемства ў гісторыі Літвы, у якім чакаецца ўдзел 40-50 замежных дэлегацый (да трох тысяч гасцей) і блізу дзвюх тысяч прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і міжнародных СМІ. Аб сваім магчымым удзеле ў мерапрыемстве згадваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках