12 студзеня 2026, панядзелак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі збіраў Стаўку ў Адэсе

1
Зяленскі збіраў Стаўку ў Адэсе
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Заслухаў камандуючых, Буданава і Малюка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 31 траўня, у час візіту ў Адэсу правёў пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ў Telegram.

З яго слоў, падчас Стаўкі ўдзельнікі выслухалі генерал-маёра Эдуарда Маскалёва наконт аператыўнай сітуацыі ў яго зоне адказнасці.

Таксама з дакладам выступаў і камандуючы ВМС Аляксей Неіжпапа. Ён расказаў аб абароне прыбярэжнай інфраструктуры, функцыянаванні «збожжавай угоды» і іншых важных пытаннях.

«Даклады Генштаба і Мінабароны. Справаздачы камандуючых. Нашым сілам удалося стабілізаваць сітуацыю на Хорціцы, паведаміў генерал Сырскі (камандуючы Наземнымі войскамі Аляксандр Сырскі - рэд.). Важныя даклады Буданава (начальніка ГУР Кірыла Буданава - рэд.) і Малюка (кіраўніка СБУ Васіля Малюка - рэд.) аб захадах у рамках іх кампетэнцыі. Тут без падрабязнасцяў», - удакладніў Зяленскі.

Сёння прэзідэнт Украіны знаходзіцца з працоўным візітам у Адэсе. Дарэчы, ён прадставіў новага кіраўніка Адэскай АВА Алега Кіпера.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках