20 траўня 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Лукашэнка ахрып і ледзь размаўляе

73
Відэафакт: Лукашэнка ахрып і ледзь размаўляе

Магчыма, зноў падчапіў COVID.

Напярэдадні 9 траўня Лукашэнка пастанавіў узнагародзіць «перадавікоў працы». Падчас сваёй прамовы Лукашэнка з цяжкасцю выціскаў з сябе словы, а яго голас меў нездаровую хрыпату.

Відэа з хрыплым Лукашэнкам апублікавала яго прэс-служба.

Тэлеграм-канал «Беларуская разведка» паведаміў, што ва ўсіх блізкіх дыктатара, якія пражываюць з ім, дыягнаставалі «сумесь COVID і грыпу». «Удзел у далейшых мерапрыемствах пад пытаннем. Удзел ва ўрачыстасцях у Менску будзе паводле скарочанай праграмы», - піша тэлеграм-канал.

Характэрна, што Лукашэнка не скасаваў сустрэчу, нягледзячы на яўныя сімптомы ВРВІ. З паджылымі людзьмі ён сустракаўся без маскі і не выконваў сацыяльную дыстанцыю.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках