2 студзеня 2026, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекарка ацаніла стан здароўя Лукашэнкі

39
Лекарка ацаніла стан здароўя Лукашэнкі

Дыктатар ледзь клыпае, забінтаваная рука, яго суправаджае хуткая.

Журналісты заўважылі, што Лукашэнка прыляцеў у Маскву ўжо хворым: яшчэ дома, падчас публічных выступаў усе адзначалі ягоны сіплы голас і стомлены выгляд.

Падрабязнасці яго надта кароткага знаходжання ў сталіцы Расеі ўжо даследуюць аналітыкі і палітолагі.

«Факты ICTV» звярнуліся да медыцынскай экспэрткі Марыны Ерынай, лекаркі-тэрапеўткі, фізіятэрапеўткі, з просьбай пракаментаваць відэа з Лукашэнкам, дзе нават не спецыялісту заўважныя прыкметы хваробы.

Дык вось, першае, што кідаецца ў вочы, ён вельмі павольна і неяк праз сілу ходзіць.

- Гэта можа казаць і аб перанесенай цяжкай хваробы, той жа грып або Covid-19. А можа паказваць на болевы сіндром тазасцёгнавага ці каленнага сустава, якому ён спрабуе даць рады, але гэта не ўдаецца.

Яшчэ ў студзені гэтага года Charter97.org пісаў, што Лукашэнку складана спускацца з трапа самалёта і нават на пастановачных кадрах яму цяжка проста прайсціся перад камерай.

- Можна выказаць здагадку пра кілу або пратрузію дыскаў хрыбта... Бо ён высокага росту - больш за 182 см, не худзенькі, ды і ўзрост (68 гадоў) найбольш уразлівы для такіх захворванняў.

На відэа бачна, што яму вельмі цяжка ісці ў групе лідараў дзяржаў пасля параду і ён нават адмовіўся выканаць 850-метровы сімвалічны праход да магілы невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе.

— Думаю, што яго мучыў боль, боль вельмі моцны, і давялося, што завецца, плюнуць на ўсе ўмоўнасці і адмысловыя акалічнасці.

Цяпер наконт павязкі на руцэ, якую прыдзірлівыя рэпарцёры заўважылі ў Лукашэнкі, калі ён сядзеў на трыбуне. Хтосьці нават выказаў здагадку, што гэта след ад унутрывеннага катэтара.

- Я не думаю. Павязка фіксуе вялікі палец кісці. Магчыма, гэта расцяжэнне або траўма сухажылля. А вось калі прыгледзецца да ягоных пазногцяў на руцэ, то дэфармацыі ногцевай пласціны могуць паказваць на псарыяз.

А пры гэтай хваробе, са слоў лекаркі, можа развіцца псарыятычны артрыт.

Адной з яго праяў, удакладняе лекарка, акурат і з'яўляецца паражэнне міжфалангавых суставаў першых пальцаў кісці.

У некаторых крыніцах пішуць, што ў аэрапорт Лукашэнку даставілі на хуткай.

- Мяне б гэта не здзівіла. Калі мая здагадка пра артрыт правільная, то скажу, што пры псарыятычным артрыце мучыць моцны боль, абмежаванне рухомасці ў шыйным, грудным або паяснічным аддзелах хрыбта. Ахоплівае пачуццё стомленасці, накрывае дэпрэсія.

Адным словам, стан не для парадаў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках