«Гэта не Шамякіна, а Шабекіна, і тут ідуць баі»
10- 1.06.2023, 10:48
- 11,708

Прапагандысты пацвердзілі прарыў мяжы расейскімі добраахвотнікамі.
Расейскія прапагандысты паведамілі, што ў Шабекіне ідзе самы сапраўдны бой, а УС РФ пакуль трымаюць абарону.
Адзін з ваенкараў РФ зняў на камеру зварот з Шабекіна.
Просіць моцна не панікаваць, але і разам з тым сур'ёзна паставіцца да самой сітуацыі: нібыта горад знаходзіцца пад абстрэлам. Пры гэтым эвакуацыя насельніцтва ідзе поўным ходам. Прапагандыст таксама падкрэсліў, што ў Шабекіне ідуць самыя сапраўдныя баі, паведамляе dialog.ua.
Тым часам добраахвотнікі з «РДК» і Легіёна «Свабода Расіі» апублікавалі кадры з мяжы і сцвярджаюць, што сапраўды ідуць баі ў раёне АПП «Шабекіна», а зусім хутка байцы зойдуць і ў раённы цэнтр.