22 снежня 2024, Нядзеля, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкага актывіста з інваліднасцю адправілі ў калонію за карыкатуры

5
Баранавіцкага актывіста з інваліднасцю адправілі ў калонію за карыкатуры

Ігар Шумілаў 10 гадоў таму страціў нагу.

У Баранавічах абвясцілі прысуд былому байкеру і актывісту Ігару Шумілаву - чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў КК за чатыры малюнкі ў «Одноклассниках». Суддзя Мікалай Кміта разгледзеў справу за адну гадзіну, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі чатыры допісы ў «Одноклассниках» з сатырычнымі малюнкамі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама Віктара Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў рэжыму.

Паводле версіі следства, яны былі апублікаваныя ў розны час з 1 траўня 2020 года да 23 траўня 2022 года. Гэтыя выявы следства разгледзела як абразлівыя для Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады. Таксама Шумілава абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку.

Вядома, што на адным з малюнкаў Лукашэнка разам з пералічанымі асобамі намаляваны ў выглядзе арыштантаў у турэмнай камеры.

На судзе Шумілаў поўнасцю прызнаў сваю віну. Ён растлумачыў, што допісы на ягонай старонцы з'явіліся толькі пасля таго, як ён іх «упадабаў». Сам тады не разумеў, што гэтыя малюнкі могуць быць абразай.

У выніку суддзя прысудзіў Ігара Шумілава да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі агульнага рэжыму - менавіта столькі прасіў пракурор.

Праваабаронцы паведамляюць, што Шумілаў мае інваліднасць трэцяй групы - 10 гадоў таму ён трапіў у аварыю і страціў нагу, таксама ў яго сур'ёзная праблема з правай рукой.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках