22 снежня 2024, Нядзеля, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін раздаў сваякам землі вакол рэзідэнцыі ў Нова-Агараве

5
Пуцін раздаў сваякам землі вакол рэзідэнцыі ў Нова-Агараве

І замацаваў іх за сабой «да канца жыцця».

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пабудаваў «царскае сяло» у падмаскоўным Нова-Агараве. Праз падстаўных асоб і замежныя афшоры ён скупіў пляцы і дамы вакол сваёй рэзідэнцыі і раздаў іх сваякам, піша «Праект», вывучыўшы перапіску былога зяця Пуціна Кірыла Шамалава.

Пасля прыходу да ўлады ў 2000 годзе Пуцін у рамках закону аб гарантыях экс-прэзідэнту замацаваў за сабой права карыстацца сядзібай у Нова-Агараве да канца жыцця. З таго часу ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі абсталявалі басейн, лазню, спартзалу, а ў 2015 годзе падвялі да яе сакрэтную чыгунку.

У сярэдзіне 2006 года землі вакол рэзідэнцыі сталі скупляць кампаніі, зарэгістраваныя ў афшорах. Яны прызначаліся ў якасці «пасагу» для дачок Пуціна, адзначае «Праект».

Так, у 2013 годзе, калі малодшая дачка Пуціна Кацярына выйшла за сына яго сябра Мікалая Шамалава — Кірыла, пара атрымала два надзелы з дамамі, якія належалі панамскаму афшору. Афіцыйна маладыя людзі не рэгістравалі шлюб, але абвянчаліся ў царкве. У мэтах канспірацыі землі запісалі на Шамалава.

З перапіскі апошняга вынікае, што 4-павярховы дом плошчай больш за 1800 кв. м і пляц на 60 сотак здаліся маладой пары не дужа прывабнымі. Яны выдаткавалі 9 млн еўраў на перабудову дома. Пры гэтым Шамалаў некалькі месяцаў затрымліваў выплату 900 тысячы еўраў падрадчыкам.

Другі дом Шамалаў у 2013 годзе перадаў Артуру Ачарэтному - новаму партнёру жонкі прэзідэнта Людмілы Пуцінай. Пра гэта сведчыць адпаведная даверанасць з ягонай пошты. У чэрвені таго ж года Пуцін і ягоная жонка аб'явілі аб разводзе. Аднак, як піша «Праект», яны задоўга да гэтага знайшлі сабе новых спадарожнікаў.

Старэйшай дачцэ Пуціна — Марыі Варанцовай адышлі іншыя два пляцы побач з рэзідэнцыяй. Яны таксама былі набытыя ў 2006 годзе, але ўжо кіпрскім афшорам - кампаніяй Ermira. Як сцвярджае «Праект», гэтая кампанія доўгія гады была «кашальком» Пуціна.

Прыкладна ў 2016 годзе Шамалаў і Кацярына рассталіся. Неўзабаве пасля гэтага ён страціў амаль усе акцыі найбуйнейшай расейскай нафтагазавай кампаніі «Сібур», у якой яму належала 20,8% коштам 2 млрд даляраў. Большая частка гэтай дзелі вярнулася сябрам Пуціна, удакладняе «Праект».

У 2019 годзе ў Шамалава канфіскавалі ўсе землі ў Нова-Агарове. Аднак у яго засталася віла ў французскім Біарыцэ, якая раней належала іншаму сябру Пуціна Генадзю Цімчанку.

Пляцы і дамы ў Нова-Агараве перайшлі кампаніі, якую зарэгістравалі юрысты, звязаныя з мільярдэрам і сябрам Пуціна Аркадзем Ратэнбэргам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках