22 снежня 2024, Нядзеля, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабчак і Сіманьян запрасілі жыхароў Шабекіна да сябе дадому

7
Сабчак і Сіманьян запрасілі жыхароў Шабекіна да сябе дадому

Расейскія добраахвотнікі вядуць баі на ўскраінах горада.

Расейская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян заклікала жыхароў Шабекіна Белгарадскай вобласці, дзе 1 чэрвеня праводзяць другую фазу ваеннай аперацыі «РДК» і Легіён «Свабода Расеі», з'язджаць.

«Грамадзяне з Шабекіна! Калі нейкая сям'я хоча пераехаць, пакуль наша войска яшчэ не разнесла тых, хто вас тэрарызуе, пішыце мне ў каментары ў гэтым канале. Аплачу пераезд і арэнднае жыллё. Сем'яў пяць-дзесяць дакладна пацягну сама, далей абвесцім збор», - напісала Сіманьян у сваім тэлеграм-канале.

Да прапагандысткі далучылася і Ксенія Сабчак.

«Я дапамагу з рассяленнем жыхароў прымежных тэрыторый Белгарадскай вобласці, чые дамы былі разбуранымі ў выніку абстрэлаў. Мая рэдакцыя збярэ звесткі, праверыць іх, перадасць мне. Пасля гэтага я зарэндую ў Белгарадзе ці ў Маскве і наваколлях некалькі кватэр для некалькіх сем'яў. Білеты, калі спатрэбіцца, таксама на мне», - паведаміла Сабчак.

Адзначым, што аб эвакуацыі жыхароў Шабекіна далей ад мяжы з Украінай заявіў губернатар Белгарадскай вобласці РФ Вячаслаў Гладкоў і, відаць, у паніцы пераблытаў дні.

«Сёння нашы дзеці з'язджаюць - 200 чалавек сем'яў, маці, бабулі - з маленькімі дзецьмі ў Пензу. І далей у сераду (прабачце, абмовіўся, у суботу, 3 чэрвеня) - 600 чалавек у Калугу і Яраслаўль», - паведаміў Гладкоў у сябе ў «Тэлеграм».

Як паведамляў сайт Charter97.org, сёння з раніцы байцы «РДК» і легіёна «Свабода Расеі» пачалі другую фазу ваеннай аперацыі на тэрыторыі РФ.

Раснйскія добраахвотнікі прарвалі мяжу РФ і рухаюцца наперад у кірунку населенага пункта Шабекіна Белгарадскай вобласці.

Залпамі з «Градаў» знішчана кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў у будынку ўправы МУС у Шабекіне. Акрамя таго, падчас баёў падбіты варожы грузавік з боекамплектам і самаходны мінамёт «Цюльпан». Таксама расейскія добраахвотнікі знішчылі вялікую колькасць варожай тэхнікі ў пасёлку Новая Таволжанка, побач з горадам Шабекіна.

Пазней з'явілася інфармацыя, што расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў прадмесці Шабекіна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках