Вайсковы аглядальнік пра баі ў Шабекіне: Расейцы не разумеюць уласнага шчасця
8- 1.06.2023, 16:05
- 16,128
Добраахвотнікі дапамагаюць Украіне ў падрыхтоўцы контрнаступу.
Украінскі вайсковы аглядальнік Дзяніс Паповіч у эфіры Radio NV пракаментаваў баявыя дзеянні, якія адбываюцца ў Шабекіне Белгарадскай вобласці РФ.
«Расейцы не разумеюць уласнага шчасця, як гаворыцца. Гэта вызваленчае войска Белгарадскай народнай рэспублікі, расейскія добраахвотнікі хочуць іх пазбавіць ад рэжыму [расейскага дыктатара Уладзіміра] Пуціна. Я думаю, што яны хутка зразумеюць іх шчасце і далучацца да гэтага вызваленчага войска для таго, каб паскорыць наступленне дэмакратыі ў РФ», - іранічна выказаўся Паповіч.
Экспэрт мяркуе, што разам з атакай дронамі на Маскву і іншымі падобнымі інцыдэнтамі адбываецца «маштабаванне ўколаў РФ», якія ажыццяўляюцца для таго, каб рассеяць увагу Крамля:
«Каб перагрузіць іх цэнтр прыняцця пастаноў, які вельмі вертыкальныя і цэнтралізаваныя. І такім чынам падрыхтаваць поле бою, каб нарэшце пачаць актыўныя контрнаступальныя дзеянні».
Аглядальнік перакананы, што гэта ўсё з'яўляецца часткай падрыхтоўкі ўкраінскага наступлення, у якім нам дапамагаюць «"невядомыя трэція сілы».