Зяленскі дамовіўся абмеркаваць стварэнне кааліцыі самалётаў на «Рамштайне»
- 1.06.2023, 20:25
- 3,118
Прэзідэнт Украіны правёў перамовы з лідарамі еўрапейскіх краінаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з лідарамі еўрапейскіх краінаў. Сярод іншага было ўзнятае пытанне пра стварэнне кааліцыі баявых самалётаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка дзяржавы ў Telegram.
Паводле ягоных словаў, у ходзе перамоваў абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з пачаткам трэніроўкі ўкраінскіх пілотаў на самалётах F-16 і іншых тыпаў.
«Дамовіліся пасля кансультацый з амерыканскім бокам прадоўжыць працу над афіцыйнай пастановай аб стварэнні кааліцыі баявых самалётаў “Нябеснага шчыта Украіны” на наступнай сустрэчы ў фармаце “Рамштайн”», – напісаў Зяленскі.
Таксама лідары абмеркавалі пытанні будучых паставак самалётаў і стварэння неабходнай для іх інфраструктуры.
Адзначым, што дакладная дата чарговай сустрэчы ў фармаце «Рамштайн», на якой хаўруснікі Украіны абмяркоўваюць вылучэнне ваеннай дапамогі, пакуль невядомая. Пры гэтым папярэдняя такая сустрэча адбылася 25 траўня.