У Менску затрымалі каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда
3- 1.06.2023, 20:38
- 6,886
Ён знаходзіцца на Акрэсціна.
У Менску сілавікі затрымалі каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда, піша «Хрысціянская візія».
Хлопца затрымалі 31 траўня 2023 года і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Менска. У гэты момант ён знаходзіцца на Акрэсціна.
Уладзіслаў Беладзед – выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Архікафедральным саборы.