Ва Украіне ліквідавалі камандзіра баевікоў «Самалі»
10- 10.06.2023, 12:20
- 11,570
Ваеннага злачынцу адправілі да Гіві і Матаролы падчас наступу УСУ пад Вадзяным.
У раёне Вадзянога пад Аўдзееўкай (Данецкая вобласць) была ліквідаваная «тоўстая цэль» – тэрарыст «ДНР», камандзір 1-й штурмавой роты батальёна «Самалі» псеўдарэспублікі, гвардыі капітан Раман Вараб'ёў («Верабей»). 26-гадовы вайсковец краіны-агрэсаркі быў забіты 5 чэрвеня, паведамляе obozrevatel.com.
Смерць акупанта пацвердзіў верхавод «ДНР» Дзяніс Пушылін, які прысутнічаў на ягоным пахаванні. Афіцэр УСУ і блогер Анатоль Штэфан (пазыўны «Штырліц») пажартаваў, што Вараб'ёў далучыўся да ваенных злачынцаў, тэрарыстаў «Данецкай народнай рэспублікі» Міхаіла Талстых («Гіві») і Арсенія Паўлава («Матаролы»).
Акупанта закапалі 9 чэрвеня ў Данецку. Крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін прысвоіў «ДНРаўцу» званне «героя Расеі» пасмяротна.
Родам Вараб'ёў з Данбаса. З 2014 года ўдзельнічаў у вайне супраць Украіны ў складзе тэрарыстычнага батальёна «Самалі» (туды ён прыйшоў у 18-гадовым узросце). Далучыўся і да поўнамаштабнай вайны, развязанай РФ супраць Украіны.
Ён удзельнічаў у штурмах Марыюпаля вясной 2022 года. На ўручэнне ўзнагароды, якое праводзіў верхавод «ДНР» Пушылін, Вараб'ёў апрануў форму з нацысцкім шэўронам «Тацэнкаф» («Мёртвая галава»).
Раней у сваіх сацыяльных сетках Вараб'ёў публікаваў здымак, на якім ён дэманстраваў нацысцкае прывітанне.