Як украінскія лётчыкі расстаўлялі пасткі расейскім Су-35
1- 10.06.2023, 16:53
- 11,242
Пілоты заганялі варожыя знішчальнікі проста пад СПА.
Украінскія лётчыкі заганялі расейскія знішчальнікі Су-35 пад украінскую СПА. Праўда, гэта было магчыма толькі ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Пра гэта распавёў прадстаўнік Паветраных сіл Украіны Юры Ігнацій. З ягоных слоў, зараз ва Украіны няма знішчальнікаў, якія маглі б дзейнічаць на ўзроўні з расейскімі Су-35.
Украінскія лётчыкі на савецкіх самалётах больш не могуць уступаць з імі ў бой.
- Гэта яны рабілі з пачатку вайны, калі працавалі нашы наземныя часткі. І калі расейцы заляталі, нашы знішчальнікі іх проста заганялі пад наша СПА, - адзначыў Юры Ігнат.
Спікер патлумачыў, што расейскія пілоты такім чынам былі вымушаныя рэагаваць на ўкраінскіх лётчыкаў. Гэта значыць, яны манеўравалі і трапляліся ў пасткі, расстаўленыя ўкраінскімі ППАшнікамі.
«Дык іх тады знішчалі і самалёты знішчалі, безумоўна, у блізкіх баях паветра. Але блізкіх паветраных баёў было даволі мала», - распавёў прадстаўнік Паветраных сіл Украіны.
З ягоных слоў, цяпер у супрацьстаянні знішчальнікаў усё залежыць ад таго, хто хутчэй убачыць радарам, захопіць цэль і выпусціць ракету па самалёце ворага.
Варта адзначыць, што Украіна чакае паставак самалётаў F-16 ад заходніх партнёраў. Гэтыя знішчальнікі дапамогуць украінскай дзяржаве, зробяць пераварот у Паветраных сілах УСУ.