У Смаргоні на вачах ва ўладальніка скралі Volkswagen
5- 10.06.2023, 22:45
- 18,370

Ён пабег следам і здолеў дагнаць свой аўтамабіль.
Чаго толькі не робяць людзі пасля ўжывання спіртнога. Так і 48-гадовы мужчына, які на працягу дня ўжываў, наважыўся на крадзеж Volkswagen, уладальнік якога выпадкова пакінуў адчыненымі дзверы і ключы ў бардачку, піша «АвтоГродно».
Гэтая гісторыя адбылася днямі ў Смаргоні. Мужчына піў цэлы дзень, а калі ўсё скончылася, наважыў схадзіць па дабаўку ў найбліжэйшую краму.
Па шляху ён убачыў аўтамабіль маркі "Фольксваген" і тузануў за ручку дзвярэй. Здолеўшы адчыніць дзверы аўта грамадзянін знайшоў у бардачку ключы ад машыны.
Не доўга думаючы мужчына завёў аўтамабіль і паехаў.
У гэты час да машыны падыходзіў уладальнік і ўбачыў, як яго транспарт з'яжджае. Гаспадар пагнаўся за аўтамабілем і дагнаў яго. Мужчына адразу ж паведаміў аб гэтым у праваахоўныя органы.
Прыбыўшы на месца супрацоўнікі Смаргонскага РАУС і АДАІ затрымалі падазраванага. Мужчына патлумачыў супрацоўнікам міліцыі, што хацеў даехаць да найбліжэйшай крамы. Аўтамабіль у тэхнічна спраўным стане вернуты ўладальніку.
У дачыненні да мужчыны Смаргонскім РАСК распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Згон транспартнага сродку або маламернага судна».