3 траўня 2024, Пятніца, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса знайшлі засіленым на Пхукеце

5
Беларуса знайшлі засіленым на Пхукеце

Сабака прыбег з лесу з яго чаравікам.

Беларуса знайшлі засіленым у Тайландзе. Усё здарылася ў акрузе Муанг правінцыі Пхукет 10 чэрвеня а 16.15 паводле мясцовага часу. Вядома, што хлопца клічуць Аляксандр і яму 26 гадоў. Да гэтага сябры маладзёна шукалі яго некалькі дзён, піша khaosodenglish.com.

Пра тое, што здарылася, паліцыі расказаў сябар Аляксандра 24-гадовы Алік. Паводле яго слоў, беларус пакутаваў ад дэпрэсіі. Ён два тыдні ляжаў у мясцовым шпіталі, адкуль выпісаўся 30 траўня. Перад знікненнем ён папрасіўся адпачыць, а потым знік.

Алік і іншыя знаёмыя хлопца шукалі яго цягам двух дзён. У суботу яны ўбачылі сабаку, які выйшаў з лесу з чаравікам беларуса. Алік адправіўся ў тое месца, адкуль прыйшоў сабака - і знайшоў Аляксандра засіленым на адным з дрэў.

Алік папрасіў мясцовых жыхароў выклікаць паліцыю. Судмедэксперт зазначыў, што пры першасным аглядзе нейкіх ран на целе беларуса не знайшлі. Больш дэталёвая інфармацыя стане вядомая пасля ўскрыцця. Цяпер улады Тайланду праз беларускае пасольства звязваюцца з сям'ёй Аляксандра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках