3 траўня 2024, Пятніца, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі чачэнка паставіла на месца расейцаў, якія ўважалі сябе за «гаспадароў жыцця»

У Фінляндыі чачэнка паставіла на месца расейцаў, якія ўважалі сябе за «гаспадароў жыцця»

Грамадзяне РФ справакавалі канфлікт у дзень нараджэння маленькага сына жанчыны.

У пятніцу, 9 чэрвеня, у сетцы бурна абмяркоўвалі ўчынак чачэнкі, якая «разнесла» расейцаў у Фінляндыі. Украінцы адзначылі, што жанчына, якая заявіла, што не можа цярпець грамадзян РФ, мела на 100% рацыю. Цяпер з'явіліся фота грамадзян РФ, з якімі здарыўся канфлікт, паведамляе obozrevatel.com.

Фота расейцаў апублікавала ў сваім Twitter-акаўнце Анастасія Макаранка. Чачэнка расказала ёй усю гісторыю.

«Сябры, тая ж чачэнка са скандальнага відэа са мной звязалася. Ёсць просьба зрабіць папулярнымі менавіта расейцаў-правакатараў! Гэта яны пачалі канфлікт, і дзень нараджэння маленькага сына жанчыны ператварыўся ў канфлікт», - адзначыла Макаранка.

З яе слоў, чачэнка хоча адправіць відэа скандалу, але пакуль з гэтым нейкія цяжкасці.

Адзначым, інцыдэнт здарыўся ў Фінляндыі. Чачэнка эфектна паставіла на месца пару расейцаў. Жанчына заявіла, што не можа трываць грамадзян РФ, якія падтрымліваюць усе зверствы, што іх улада чыніла спачатку над чачэнскім народам, а цяпер над украінцамі.

Чачэнка адзначыла, што ў Фінляндыю яна была вымушаная пераехаць, бо раней Расея прыходзіла «вызваляць» і яе народ.

Калі расеец спытаў у чачэнкі, чаму тады яна размаўляе па-расейску, калі яна так не любіць расейцаў, яна з лёгкасцю перайшла на чачэнскую, а затым на ангельскую мову. Жанчына адзначыла, што можа размаўляць на шасці мовах, а яе расейскія «суразмоўцы» і сваю родную мову не здольныя нармальна зразумець.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках