3 траўня 2024, Пятніца, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данілаў: На жаль, мы ўжо ведаем, што будзе з Крымам праз падрыў ГЭС

10
Данілаў: На жаль, мы ўжо ведаем, што будзе з Крымам праз падрыў ГЭС

У РНБА агучылі прагноз.

Падрыў Расеяй Кахоўскай ГЭС надоўга пакіне паўвостраў без прэснай вады і паставіць крыж на яго развіцці.

Аб гэтым сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў у інтэрв'ю журналісту Андрэю Цапліенку ў эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафона, адзначыўшы пры гэтым, што аднаўленне водазабеспячэння паўвострава будзе магчымае толькі пасля вяртання паўвострава пад кантроль Украіны, паведамляе ТСН.

«Мы яшчэ ў снежні-лістападзе мінулага года пісалі аб тым, што расейцам крымчукі зусім не патрэбныя, і яны рана ці позна прымуць пастанову наконт падрыву гэтай дамбы, і тады Крым найбліжэйшым часам застанецца без вады. Калі цяпер у іх ніякіх турыстычных курортных сезонаў не будзе адбывацца, не будзе вялікага спажывання вады», - заявіў Данілаў.

Ён таксама адзначыў, што Крым не будзе развівацца датуль, пакуль не будзе пабудаваная новая дамба.

«Праз кароткі прамежак часу будзе вялізнай праблемай для развіцця Крыма наяўнасць там пітной вады ў дастатковых аб'ёмах. Гэта ставіць крыж на развіцці Крыма на найбліжэйшыя 3-5-7 гадоў, пакуль не будзе пабудаваная новая дамбу, каб усё гэта аднавіць. Але гэта ўжо сапраўды будзе наш родны ўкраінскі Крым», - распавёў Данілаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках