3 траўня 2024, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якое надвор'е ў Беларусі будзе на пачатку наступнага тыдня

1
Стала вядома, якое надвор'е ў Беларусі будзе на пачатку наступнага тыдня

Планы наконт шашлыкоў на прыродзе давядзецца перагледзець.

Сіноптыкі Гідраметцэнтра расказалі, дзе ў пачатку тыдня будзе цёпла, а дзе прагрымяць навальніцы.

У панядзелак, 12 чэрвеня, на поўдні Беларусі пройдуць дажджы. Вецер будзе паўночна-ўсходнім, парывістым, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+12°С, максімальная ўдзень +17..+23°С. На паўднёвым захадзе будзе халадней: +13..+16°С.

У аўторак, 13 чэрвеня, будзе пахмурна, але пераважна без ападкаў. Толькі месцамі ў паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5..+12°С, максімальная ўдзень +16..+23°С.

У сераду, 14 чэрвеня, захаваецца пераменная воблачнасць. Дажджы і навальніцы магчымыя ў паўднёва-заходніх раёнах Беларусі. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+13°С, максімальная ўдзень +22..+27°С. У паўднёва-заходніх раёнах халадней: +18..+21°С.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў лясах Менскай вобласці ў многіх раёнах і месцамі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека. Так што калі планавалі шашлыкі на прыродзе - лепш перагледзьце планы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках