3 траўня 2024, Пятніца, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пуцін перад 24 лютага вымавіў сакраментальную фразу

10
Палітолаг: Пуцін перад 24 лютага вымавіў сакраментальную фразу

Прэзідэнт РФ паўтарыў яе некалькі разоў у «блізкім коле».

Прэзідэнт дзяржавы-агрэсаркі Расеі Уладзімір Пуцін разумее, што частка яго асяоддзя хацела б яго зрынуць.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю заснавальніку інтэрнет-выдання gordonua.com Дзмітрыю Гардону выказаў расеійскі палітычны аналітык, доктар гістарычных навук, прафесар Валерый Салавей.

Ён адзначыў, што ў Расеі на фоне яе вайны супраць Украіны ў вышэйшай частцы ўлады «дынаміка пачалася, і вельмі сур'ёзная», і журналіст спытаў, ці разумее Пуцін, што «многія яго таварышы яго не хочуць».

«Вядома. Ну, а што яму рабіць? Вось цяпер - ну што? Пайсці ў адстаўку? Разумееце, гэта чалавек, які казаў яшчэ да пачатку ўсяго: «Я не хачу, каб на маю магілу прыходзілі выключна для таго, каб памачыцца». Ён гэта казаў да 24 лютага мінулага года [калі абвясціў аб уварванні Расеі ва Украіну] у вузкім коле. Некалькі разоў казаў, разумееце? Ён жа разумее, які зыход», - сказаў Салавей.

Ён мяркуе, што Пуціна турбуе таксама лёс яго самога, яго сям'і і «каласальных актываў», паводле інфармацыі аналітыка, блізу $250 млрд, большасць з якіх, са слоў Салаўя, у «фізічным выглядзе» захоўваюцца на палетах і перавозяцца на аўтамабілях.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках