2 траўня 2024, Чацвер, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскай пушчы вымералі акружыну аднаго з дубоў-волатаў

8
У Белавежскай пушчы вымералі акружыну аднаго з дубоў-волатаў

На колькі ён акругліўся за 19 год?

У Белавежскай пушчы падчас палявых батанічных даследаванняў спецыялісты ўбачылі масіўны дуб з ледзь прыкметнай лічбай-нумарам два. Яго вымералі ў акружыне, а пазней, калі гэтыя звесткі параўналі з яго папярэднімі параметрамі, выявілася, што за 19 гадоў дрэва «акруглілася» на 29 сантымэтраў. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Нацыянальнага парка "Белавежская пушча".

Дуб-волат знаходзіцца на тэрыторыі Язвінскага лясніцтва. Цяперашнія вымярэнні паказалі, што абвод яго камля складае 629 сантымэтраў. У дыямэтры гэта два мэтры. Крыху пазней спецыялісты паглядзелі, якімі былі памеры дрэва раней. Выявілася, што ў 1960-м абвод камля гэтага волата складаў 550 сантымэтраў і 1,75 мэтра ў дыямэтры, а ў 2004-м - 600 сантымэтраў і 1,9 мэтра ў дыямэтры.

Выходзіць, за 19 гадоў дрэва павялічылася ў памерах на 29 сантымэтраў, а за 63 – на 79.

- Таўшчынёй гэты дуб не саступае нашай турыстычнай славутасці - дубу-патрыярху, а вышынёй значна перасягае - амаль 40 мэтраў, - сказана на сайце Белавежскай пушчы.

Дарэчы, паводле звестак адмыслоўцаў, крытэрам, паводле якога ў пушчы вылучаюць дрэвы-волаты, з'яўляецца дыямэтр камля на вышыні 1,3 мэтра. Для дуба і хвоі памежнымі значэннямі, пасля якіх ім надаюць ганаровую годнасць "волат", гэты парамэтр стартуе ад мэтра, для астатніх дрэў - ліпы, ясеня, елкі, клёну, асіны, вяза і алешыны - ад 0,8 мэтра.

- Цяпер у Белавежскай пушчы налічваецца блізу тысяча дрэў-волатаў, і ў гэтым паказчыку наш лес не мае сабе роўных у Еўропе, - адзначаюць на сайце Нацыянальнага парку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках