3 траўня 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва УСУ расказалі драбніцы аперацыі для вызвалення Благадатнага

4
Ва УСУ расказалі драбніцы аперацыі для вызвалення Благадатнага

У часе аперацыі выпала ўзяць у палон расейскіх вайскоўцаў.

Украінскія вайскоўцы вызвалілі Благадатнае Данецкай вобласці ад акупацыі. Таксама падчас аперацый выпала ўзяць у палон расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта расказаў вяшчальнік сіл абароны Таўрыйскага кірунку Валерый Шэршань, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на эфір тэлемарафона.

«Гэта на мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей. З вялікай адказнасцю ўпаўнаважаны заявіць аб вызваленні сяла Благадатнага. Гэта ніжэй за Вялікую Навасёлку. Зрабілі гэта ваяры 68 асобнай егерскай брыгады імя Алексы Доўбуша», - паведаміў вяшчальнік.

Ён расказаў, што аперацыя была паспяховай ва ўзаемадзеянні з іншымі падраздзяленнямі. У самай першай штурмавой групе, якая мела на мэце авалодаць сельскім клубам, удзельнічаў намеснік камандзіра брыгады.

"Так сказаць, асабовым прыкладам вёў за сабой", - сказаў Шэршань.

Паралельна з гэтым, паводле ягоных слоў, ішлі баі за школу, менавіта там акупанты мелі добра прадуманыя агнявыя пункты.

«Захопнікі супраціўляліся да апошняга. Нашы ваяры ўжылі пэўную кемлівасць, зрабілі гранатамётам дзірку ў муры клуба, праз яе зайшлі ўнутр, і далей адбывалася зачыстка. Узялі ў атачэнне некалькі ворагаў, прапанавалі здацца, але яны адмовіліся. Адначасова вызвалілі і школу», - паведаміў вяшчальнік.

Ён заявіў, што падчас аперацыі выпала ўзяць у палон шэсць расейскіх вайскоўцаў. З іх прадстаўнікі «МУС ДНР» і двое расейскіх вайскоўцаў.

«Сцяг вывесіў баец з псэўданімам «Алімп», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках