3 траўня 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бахмуце за кожныя захопленыя 48 сантыметраў Расея страчвае аднаго жаўнера

5
У Бахмуце за кожныя захопленыя 48 сантыметраў Расея страчвае аднаго жаўнера

Звесткі мінабароны Вялікабрытаніі.

Мінабароны Вялікабрытаніі падлічыла, што за кожныя 48 сантыметраў захопленай тэрыторыі ў Бахмуце Расея страчвала аднаго жаўнера забітым ці параненым.

Пра гэта гаворыцца ў роліку, апублікаваным ведамствам.

Паводле інфармацыі міністэрства, у лютым 2022 года РФ планавала захапіць увесь Данбас за два тыдні.

«У лютым 2022 года Расея, магчыма, планавала закончыць захоп усяго Данбаса на цягам 10-14 дзён. Але ў Бахмуце на кожныя 48 см здабытых пазіцый прыпадае адзін загінулы або паранены. Украіна змагаецца далей», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў Бахмуце Расеі ўдалося прасунуцца на 29 кіламетраў. Але з траўня 2022 года РФ страціла тут да 60 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках