2 траўня 2024, Чацвер, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паказалі фанерны беспілотнік расейцаў і растлумачылі, чым ён небяспечны

16
УСУ паказалі фанерны беспілотнік расейцаў і растлумачылі, чым ён небяспечны

Фота.

Расейскія войскі запускаюць над Украінай беспілотныя самалёты з фанеры. Для чаго яны гэта робяць і чым небяспечныя такія прылады, распавёў у Facebook вайсковец Узброеных Сіл Украіны, спецыяліст у радыёвыведцы і радыёэлектроннай барацьбе Сяргей Флэш.

Экспэрт паказаў фотаздымкі фанернага расейскага самалёта і паведаміў, што вайскоўцы УСУ ўжо не першы раз сутыкаюцца з такімі вырабамі ваенна-прамысловага комплексу РФ.

Флэш патлумачыў, што расейцы ўсталёўваюць на фанерны самалёт-беспілотнік вугалковы адбівальнік - спецыяльна, каб ён быў бачны на радарах супрацьпаветранай абароны УСУ.

Са слоў экспэрта, у гэтых самалётаў можа быць дзве задачы:

- марнаваць боекамплект сістэм СПА;

- вывучаць СПА УСУ (для гэтага на дроне павінен быць мадэм спадарожнікавай сувязі «Ірыдыум»).

«Вось гэтая мадэль праляцела ўсю краіну з поўдня з канчатковай задачай - кружыць над Міргарадам... Гэты палёт супаў з магутным ракетным і БПЛА ударам па Міргарадзе. Гэта значыць, гэтыя птушкі запускаюць не проста расейскія вар'яты аматары, а робіцца гэта з поўным кантролем вайскоўцаў РФ», - напісаў Флэш.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках