3 траўня 2024, Пятніца, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бахмутам у расейскіх ПДВ вялікія страты

4
Пад Бахмутам у расейскіх ПДВ вялікія страты

УСУ спынілі штурмы акупантаў.

На Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках расейцы працягваюць спробы наступу, там адбылося 19 баявых сутыкненняў. Пра гэта паведамляе ў вячэрняй справаздачы Генштаб УСУ.

Генштаб у справаздачы пазбягае казаць аб наступальных дзеяннях УСУ, але адзначае, што на Запарожскім і Херсонскім кірунках акупанты працягваюць весці абаронныя дзеянні.

Адзначаюцца значныя страты расейцаў у жывой сіле. Праз беспаспяховыя штурмавыя дзеянняў на Бахмуцкім кірунку сур'ёзныя страты панеслі падраздзяленні расеійскіх паветрана-дэсантных войскаў.

Вайскоўцы адзначаюць, што сярод мабілізаваных расейцаў «адзначаецца прыгнечаны настрой», бо яны не разумеюць задачы і мэты вайны. На маральны стан акупантаў уплывае таксама нявызначанасць тэрмінаў іх удзелу ў баявых дзеяннях.

Генштаб валодае інфармацыяй, што буйныя партыі толькі што вырабленых РФ артылерыйскіх боепрыпасаў калібраў 122 і 152 мм забароненыя да выкарыстання праз іх самадэтанацыю.

Авіяцыя Сіл абароны ўчора нанесла шэсць удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу супраціўніка. Ракетчыкі і артылерысты знішчылі два пункты кіравання, два артылерыйскія падраздзяленні на агнявых пазіцыях і станцыю РЭБ супраціўніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках