20 траўня 2024, панядзелак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах перамалявалі дзіцячую сацрэкламу на будынку ў парку: заходніх мульцяшак замянілі савецкімі

29
У Баранавічах перамалявалі дзіцячую сацрэкламу на будынку ў парку: заходніх мульцяшак замянілі савецкімі

Фотафакт.

Летась фасад газаразмеркавальнай падстанцыі ў маладым парку Баранавічаў абнавілі: на сцены нанеслі яркія памяткі аб паводзінах дзяцей і дарослых у побыце пры выяўленні паху газу. Тады былі намаляваныя героі папулярных у дзяцей відэагульняў. На днях жыхары горада заўважылі, што замежных персанажаў "імпартазамясцілі". Пра гэта расказала выданне Bar24.

Цяпер на сценах будынка з'явіліся новыя персанажы: замест Хагі Вагі і Сірэнагалавога фасад упрыгожваюць Нязнайка, Карлсан і Воўчык з савецкіх мультфільмаў.

Нагадаем, раней на заходніх мультыплікацыйных персанажаў увагу звярнулі беларускія "турба-патрыёты". Яны заклікалі ўлады выключыць "прапаганду заходніх каштоўнасцяў", якія "супярэчаць традыцыям беларускага народа". Савет міністраў з імі пагадзіўся.

У выніку ва ўстановы адукацыі разаслалі ліст з патрабаваннем ужыць "вычарпальныя захады для недапушчэння прапаганды правядзення мерапрыемстваў… супярэчных традыцыйным каштоўнасцям беларускага народу". А менавіта – не дапускаць святкавання ў дзіцячых садах, школах і каледжах Хэлоўіна, з'яўлення на навагодніх і іншых мерапрыемствах касцюмаваных герояў "хагі-вагі і да іх падобных".

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках