Залужны пра контрнаступ: Ёсць пэўныя поспехі
1- 13.06.2023, 21:49
- 9,642
Галоўны камандавальнік УСУ правёў размову са старшынёй Аб'яднанага камітэта кіраўнікоў штабоў ЗША.
Галоўны камандавальнік УСУ Валерый Залужны 13 чэрвеня правёў тэлефонную размову са старшынёй Аб'яднанага камітэта кіраўнікоў штабоў ЗША Маркам Мілі. Пра гэта Залужны паведаміў у Telegram.
«Расказаў пра становішча на фронце. На ўсходзе і поўдні нашай краіны прадаўжаюцца цяжкія баі абарончага і наступальнага характару. Ёсць пэўныя поспехі, рэалізуем нашы планы, рухаемся наперад», – напісаў ён паводле вынікаў размовы.
Таксама галоўны камандавальнік УСУ паведаміў, што перад сустрэчай кантактнай групы ў аказанні Украіне абароннай дапамогі ў фармаце «Рамштайн» абмеркаваў з Мілі прыярытэты ўкраінскага войска.
«Важна ўзмацніць супрацьпаветраную абарону, артылерыю і магчымасці для контрбатарэйнай барацьбы», – падкрэсліў ён.
13-я сустрэча ў фармаце «Рамштайн» пройдзе 15 чэрвеня ў Брусэлі, кіраўнік Пентагона Лойд Осцін і Мілі асабіста будуць у ёй удзельнічаць, гаворыцца ў паведамленні абароннай установы ЗША.