20 траўня 2024, панядзелак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка «пераабуўся» цягам дня

24
Лукашэнка «пераабуўся» цягам дня
ФОТА: СКАБЕЕВА І ЛУКАШЭНКА

Спачатку заявіў, што будзе кантраляваць ядзерную зброю, а пазней прызнаў, што трэба будзе ўзгадняць з Пуціным.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай прызнаў, што не зможа самастойна выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю, якую Расея плануе размясціць у Беларусі. Гэтае пытанне яму трэба будзе папярэдне ўзгадніць з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Прапагандыстка пацікавілася, хто ўсё ж будзе распараджацца тактычнай ядзернай зброяй, якую Расея перадасць Беларусі.

– Якая ўсё ж дамоўленасць? Калі агрэсія, трэба будзе ўсё ж стэлефанавацца з Пуціным? – спытала Скабеева.

– Вось часта чую: «А, вось гэтую расейскую зброю без Расеі ён не скарыстае». Слухайце, калі пачнецца вайна, я што буду глядзець па баках?! Ды не. Зняў трубку – дзе б ён (Уладзімір Пуцін – Заўв. рэд.) ні быў, ён патэлефанаваў – я зняў трубку, у любы момант. Нават вось зараз. Таму ну ў чым праблема ўзгаднення нейкага там удару? Гэта не пытанне! Тут спрачацца нават няма пра што. Тут мы ўжо дамовіліся. Хай ворагі, Оля, трымцяць, – заявіў Лукашэнка.

Як паведамляў Charter97.org, у першай палове дня Лукашэнка заявіў, што нібыта будзе кантраляваць ядзерную зброю. Пра «свой» кантроль ён заяўляў і 31 сакавіка.

«Усё будзе паводле закону і паводле правілаў. Бескантрольнай зброі ў Беларусі няма і быць не можа. Таму кіраваць усім тым, што ёсць у Беларусі, будзем мы тут», – сказаў Лукашэнка 31 сакавіка. Зрэшты, гэтую ягоную заяву хутка аспрэчылі ў Крамлі.

Нагадаем, 25 чэрвеня Міністры абароны Беларусі і Расеі падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расейскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнік расейскай ваеннай установы Сяргей Шайгу тады ўдакладніў, што Расея, размяшчаючы нестратэгічную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, не перадае яе краіне, кантроль над ёй і пастанова пра выкарыстанне застаецца за Масквой.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках