20 траўня 2024, панядзелак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На большай частцы Беларусі ўвялі забароны і абмежаванні на наведванне лясоў

3
На большай частцы Беларусі ўвялі забароны і абмежаванні на наведванне лясоў

Усё праз спякоту.

Забарона і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 92 раёнах Беларусі - гэта большая частка краіны, інфармуе Мінлясгас.

Калі вы сабраліся ў выходныя выехаць на прыроду, прыміце да ўвагі, што некаторыя лясы праз спякоту наведваць нельга. Вось якая сітуацыя з забаронамі і абмежаваннямі на сёння (улічыце, што звесткі ўвесь час абнаўляюцца):

Віцебская вобласць: нельга наведваць лясы на ўсёй тэрыторыі.

Магілёўская вобласць: забарона на наведванне лясоў уведзеная ў большасці раёнаў рэгіёну. Абмежаванні ёсць у васьмі раёнах вобласці: Горацкім, Дрыбінскім, Крычаўскім, Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Мсціслаўскім і Хоцімскім.

Менская вобласць: у 14 раёнах вобласці хадзіць у лес нельга, у тым ліку і ў Менскім. Абмежаванні ўведзены ў Барысаўскім, Капыльскім, Клецкім, Любанскім, Нясвіжскім, Салігорскім, Слуцкім і Стаўбцоўскім раёнах.

Гомельская вобласць: наведваць лясы ў большасці раёнаў можна з абмежаваннямі. Забарона на наведванне ўведзеная Светлагорскім, Жлобінскім і Рагачоўскім раёнах.

Гарадзенская вобласць: забарона на наведванне лясоў уведзеная ў Гарадзенскім раёне, астатнія раёны рэгіёна зялёныя - гэта азначае, што ў лес там можна хадзіць.

Берасцейская вобласць: у большасці раёнаў лесу можна наведваць свабодна. Выключэнне - Лунінецкі, Столінскі і Драгічынскі раёны, там наведванне лясоў абмежаванае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках