Дроны атакавалі важныя энэргетычныя аб'екты РФ пад Смаленскам
8- 2.06.2023, 9:03
- 13,758
Выбухамі пашкоджаны адміністрацыйны будынак і нафтаперапрацоўчая станцыя.
Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчую і газаразмеркавальную станцыі ў Смаленскай вобласці РФ, паведамляе The Moscow Times.
А 2 гадзіне ночы беспілотнік узарваўся на тэрыторыі нафтаперапрацоўчай станцыі «Транснафты» ў вёсцы Пярэсна, паведамляе Baza. У выніку выбуху была пашкоджана вадзяная ёмістасць пажаратушэння.
Праз 30 хвілін яшчэ адзін дрон атакаваў газаразмеркавальную станцыю ў вёсцы Дзівасы. У выніку выбуху быў пашкоджаны адміністрацыйны будынак.
Пацярпелых ад выбухаў няма.