Палітычная зняволеная Аксана Зарэцкая была ў коме
9- 2.06.2023, 10:24
- 8,570
Цяпер яна знаходзіцца ў гомельскай ПК-4.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», трэнерка ў этыкеце Аксана Зарэцкая пасля абвяшчэння прысуду адчула сябе дрэнна, яе шпіталізавалі. Як мінімум тры дні жанчына правяла ў коме, а праз нейкі час яе вярнулі на «Валадарку». Лекары СІЗА не надавалі належнай медыцынскай дапамогі Зарэцкай, нават не прымалі валяр'янку для яе ў перадачах ад родных.
Аксана Зарэцкая - трэнерка ў этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуролаг, магістр педагогікі. 14 сакавіка ёй прысудзілі 1,5 гады калоніі паводле «народнага» артыкула 342 КК. У траўні яе этапавалі ў гомельскую ПК-4.
Падтрымайце Аксану: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Зарэцкая Аксана Анатольеўна.