Самы вялікі галаўны боль Лукашэнкі
24- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ЗАНИМАТЕЛЬНАЯ КОНСПИРОЛОГИЯ»
- 2.06.2023, 10:33
- 16,962
АМАПаўцы разбягуцца пасля першага стрэлу ў іх бок.
Думаю, што пасля нападаў у Белгарадскай вобласці Легіёнам «Свабода Расеі» і «Рускім добраахвотніцкім корпусам», самы вялікі галаўны боль Аляксандра Лукашэнкі - гэта полк імя Кастуся Каліноўскага. Гэта добраахвотніцкае падраздзяленне, якое ваюе на баку Украіны, вырасла колькасцю, з розных звестак, ад некалькіх сотняў, да тысячы чалавек.
І калі гэтыя ветэраны некалі надумаюць зайсці ў Беларусь, хто ведае, як хутка на іх бок стануць пераходзіць мясцовыя, задушаныя рэжымам з часоў пратэстаў 2020 года.
І тут ужо шматлікія АМАПаўцы не будуць граць увогуле ніякай ролі, бо звычайна тыя, хто смела вінціць бяззбройных на вуліцы, разбягаюцца пасля першага стрэлу ў іх бок.
Тэлеграм-канал «Занимательная конспирология»