21 снежня 2024, Субота, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі пакпілі з лукашыстаў

9
Украінскія памежнікі пакпілі з лукашыстаў

Відэафакт.

Украінскія памежнікі запісалі для лукашэнкаўскіх адказ на «зварот пра боршч» на беларускай мове. І ўключылі песню «Буде тобі, враже, так, як відьма скаже!», паведамляе «Белсат»«Белсат».

«Мы заўсёды змагаемся за сваю незалежнасць. А вы на гэта няздольныя», – сцвярджаецца ў аўдыёзапісе, які ўкраінскія памежнікі запісалі для апанентаў у адказ на «запрашэнне на боршч».

Запіс прагучаў на беларускай мове.

«Калі ў вас узнікнуць цяжкасці з разуменнем беларускай мовы – задумайцеся і вывучыце яе. Адкіньце мову акупантаў, якія знаходзяцца на вашай зямлі».

Украінская памежная служба раіць беларусам «змяніць інгрэдыенты» і стаць свабодным народам.

«Шкада мець суседзяў, якія кажуць пра нейкую тоеснасць і сваяцтва, але не маюць з намі нічога агульнага... Украінцы - свабодалюбная нацыя, мы заўсёды змагаемся за сваю незалежнасць. А вы на гэта няздольныя і шмат гадоў знаходзіцеся ў палоне аднаго тырана і бункернага старычыны».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках