21 снежня 2024, Субота, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны партызан нанеслі ўдар па аэрадроме з баявой авіяцыяй РФ у Курску

5
Дроны партызан нанеслі ўдар па аэрадроме з баявой авіяцыяй РФ у Курску
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Невядомыя ўчынілі дзёрзкі рэйд на расейскі абласны цэнтр.

Уночы на 2 чэрвеня ў расейскім Курску грымелі магутныя выбухі. Папярэдне, пад удар невядомых беспілотнікаў патрапіў вайсковы аэрадром войска РФ.

Пра гэта паведаміў у Telegram украінскі блогер, грамадскі дзеяч Сяргей Сцярненка.

«Ёсць крыху дэталяў пра Курск. Невядомыя добрыя партызаны… гэтай ноччу ўчынілі рэйд на Куршчыну і нанеслі ўдар па баявой авіяцыі расейцаў на мясцовым аэрадроме», - напісаў раніцай Сцерненка.

Пад удар, магчыма, патрапілі самалёты УС РФ. Інфармацыя аб стратах удакладняецца.

Адзначым, што, паводле афіцыйнай версіі Масквы, «расейская СПА нібыта адбіла атаку».

Губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт таксама паведаміў, што БПЛА пашкодзілі адзін з пад'ездаў шматпавярховіка і некалькі жылых дамоў у горадзе.

Аднак, мяркуючы з кадраў з месца падзей, інфраструктура была пашкоджаная ракетамі расейскай СПА - на фота трапіла частка разгоннага блока ЗРК «Панцыр».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках