21 снежня 2024, Субота, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орбан спрабуе сарваць контрнаступ Украіны

47
Орбан спрабуе сарваць контрнаступ Украіны
ВІКТАР ОРБАН
ФОТА: GETTY IMAGES

Украінскі МЗС рыхтуе адказ.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан у эфіры радыё Kossuth заявіў, што ўлады краіны «ўважаюць за неабходнае не дапусціць контрнаступу ўкраінскага войска».

Ён назваў правядзенне контрнаступу «крывавай бойняй».

Орбан прыкрыўся тым, што «наступаючы бок нясе большыя страты, чым той, які абараняецца», дадаўшы, што «Кіеў можа страціць больш вайскоўцаў, чым Масква».

«Перш чым украінцы пачнуць контратаку, мы павінны зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб дасягнуць спынення агню і пачатку мірных перамоў», – рэзюмаваў ён.

Журналісты LIGA.net звярнуліся па каментар да спікера Міністэрства замежных спраў Украіны Алега Нікаленкі. Ён паведаміў, што пракаментуе «крыху пазней».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках