Пасля ўдару ракет Storm Shadow расейскія караблі ўцякаюць з Бярдзянска
8- 2.06.2023, 14:48
- 28,902
Эфектны момант «прылёту» ў порт патрапіў на відэа.
Як паведамляў сайт Charter97.org, удзень 2 чэрвеня ў порце часова акупаванага Бярдзянска Запарожскай вобласці грымнулі выбухі.
Відэа прылёту ракет Storm Shadow апублікаваў Telegram-канал «Бердянськ сьогодні/Бердянск сейчас». Мяркуючы з кадраў адной са здымак, да месца выбуху едуць «хуткія дапамогі».
Кадры выбуху яшчэ з аднаго ракурсупублікуе ў Telegram дарадца мэра Марыюпаля Пятро Андрушчанка.
Пазней стала вядома, што ў порт часова акупаванага Бярдзянска заплылі два расейскія камерцыйныя судны і пачалі заладоўваць крадзенае ўкраінскае збожжа і метал. Пра гэта паведаміла Бярдзянская меская вайсковая адміністрацыя.
«У порт Бярдзянска ўвайшлі два расейскія караблі. Акупанты працягваюць рабунак нашых земляў. У адзін карабель цяпер заладоўваюць збожжа, а ў другі - метал. Здаецца, акупанты адчуваюць, што для іх ужо пачаўся зваротны адлік», - сказана ў паведамленні.
Удзень 2 чэрвеня ля порта Бярдзянска грымнулі выбухі.
«Паводле папярэдніх звестак, з Бярдзянскага порта ўцякаюць караблі, якія надоечы заплылі для выкрадання ўкраінскіх збожжа і металічнага ламачча. Дзякуй УСУ за ўдалую работу!» – напісала ў Telegram бярдзянская вайсковая адміністрацыя.