Данілаў «ткнуў носам» Крэмль у адказ на абвінавачванні ў нападзе на Маскву
9- 2.06.2023, 15:10
- 13,846
Супраць РФ спрацаваў "закон бумеранга".
Украіна як дзяржава не мае ніякага дачынення да атакі Масквы дронамі, якая адбылася раніцай 30 траўня. Не выключана, што такія дзеянні - адпрацоўка Крамлём сваіх вайсковых аперацый. Расейская сталіца з'яўляецца самым абароненым горадам дзяржавы-агрэсара, таму бессэнсоўна вінаваціць украінскую дзяржаву. Супраць Крамля спрацаваў "закон бумеранга".
Аб гэтым заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў.
У інтэрвію «Радыё Свабода» ён расказаў аб тым, што Украіна не мае дачынення да нападу на Маскву. Згодна з меркаваннем чыноўніка, такія дзеянні могуць сведчыць праа правядзенне расейскімі акупацыйнымі войскамі якой-небудзь аперацыі.
На думку Данілава, Масква - самае абароненае месца ў Расеі, таму дзіўна меркаваць, што Кіеў мог бы яе атакаваць.
«Яшчэ раз падкрэслю, што мы не маем да гэтага ніякага дачынення. А калі яны такім чынам адпрацоўваюць нейкія для сябе аперацыі, дык што? Што я магу сказаць? - падкрэсліў Аляксей Данілаў.
Атака Масквы невядомымі дронамі
Уночы 30 траўня невядомыя лятальныя апараты атакавалі сталіцу Расеі Маскву.
На горад наляцелі блізу 25-30 дронаў. Паасобныя з БЛА патрапілі ў шматпавярховікі, былі выяўленыя малаважныя пашкоджанні.
Пазней высветлілася, што дроны наносілі ўдары і побач з маёнткамі расейскай верхавіны.
Адзін з БЛА ўпаў за 3 км ад лецішча Пуціна ў Нова-Агарове.