«Вайскоўцы ў паніцы ад таго, што «ДРГ» могуць зайсці і ў Беларусь»
10- 2.06.2023, 15:14
- 17,604
Лукашэнкавы памежнікі ахвочыя ўцячы пры першых стрэлах.
Чытач тэлеграм-канала «Баста!», які працуе на адным з кантрольных пунктаў на мяжы Беларусі з Украінай, расказаў пра настроі на беларускай мяжы:
- На кантрольных пунктах паміж Беларуссю і Украінай неспакойна ў сувязі з «дыверсійна-выведнымі групамі» ў Белгародскай вобласці, нашы вайскоўцы ў паніцы ад таго, што «ДРГ» могуць зайсці і ў Беларусь.
Наша «адважнае» кіраўніцтва МА перацінае дарогі і ўзмацняе ахову на тэрыторыях, якія мяжуюць з Расеяй. Я асуджаю дыктатуру Лукашэнкі і ахвочы ўцячы ў выпадку сутыкнення з ДВГ, як і мае аднадумцы.