Расея раптоўна пачала ўмацоўваць мяжу з Беларуссю
25- 2.06.2023, 15:32
- 44,112
Апублікаваныя здымкі са спадарожніка.
Расейцы будуюць лінію абароны ўздоўж мяжы з Беларуссю. Будаўніцтва ўмацаванай лініі пачалося ля памежнага пераходу "Тры сястры" на стыку меж Беларусі, Украіны і Расеі. Прычым новая расейская лінія абароны будуецца ў тым ліку ўздоўж мяжы з Беларуссю, адзначае «Флагшток».
Новыя ўмацаванні з'явіліся з 30 траўня да 2 чэрвеня. Лінія расцягнулася на 250 мэтраў, калі меркаваць са спадарожнікавых здымкаў Sentinel.
На беларускім баку ў траўні 2023 года ля гэтага памежнага перахода спілавалі дрэвы. А ў лясным масіве на баку Расеі з'явіліся траншэі.