Баец УСУ аб баях за Бахмут: Расейцам пагражае сапраўдны кацёл
6- 2.06.2023, 19:50
- 19,568
Украінскія байцы імкліва прасоўваюцца да флангаў Бахмута.
Украінскія вайскоўцы паступова прасоўваюцца да флангаў Бахмута. Таму цяпер расейскім акупантам можа пагражаць сапраўдны кацёл.
Пра гэта «24 каналу» распавёў палітолаг і вайсковец УСУ Кірыл Сазонаў. З яго слоў, «вагнераўцаў» амаль вывелі, але не ўсіх жывымі. Іх спрабуюць замяніць іншымі сіламі, стан падрыхтоўкі якіх застаецца нізкім.
«Патроху рухаемся наперад. Ёсць рызыка атачэння варожай групоўкі ў Бахмуце. Яны гэта выдатна разумеюць, таму Прыгожын сваіх вельмі хутка забраў», - сказаў Сазонаў.
Адзначым, што галоўнай сілай у Бахмуце былі баевікі ПВК «Вагнера», але яны панеслі каласальныя страты і цяпер імкнуцца аднавіцца. 25 траўня стала вядома аб тым, што яны пакінулі наваколлі горада-цытадэлі. Кіраўнік наймітаў Яўген Прыгожын анансаваў гэта яшчэ ў пачатку траўня праз голад набояў».
- Замест «вагнераўцаў» зайшлі «мабілізаваныя», якія не настроены кудысьці наступаць. Яны хутка лопнуць і адступяць, - адзначыў вайсковец.
УСУ перахапілі ініцыятыву і пераследуюць акупантаў кожны дзень і кожную ноч, у тым ліку з артылерыі. Расейцы ўжо не ведаюць, адкуль чакаць украінскага ўдару, таму баяцца за ўсё.