Лукашысты хацелі забраць з сям'і дзіця за «ўпадабайку» ў сацсетках
10- 2.06.2023, 16:12
- 14,180
«Упадабайку» ў сацсетках пакінуў яго бацька.
Лукашысты хацелі забраць з сям'і дзіця за «ўпадабайку» ў сацсетках, якую пакінуў ягоны бацька. Пра гэта распавяла чытачка сайта Charter97.org, якая працуе ў дзіцячым садку:
- Вадзіма забралі і тры дні трымалі пад арыштам. Не знайшоўшы нічога, акрамя тварыка з усмешкай, адпусцілі. Але пайшлі праверкі, маўляў, сям'я ў «сацыяльна небяспечным становішчы».
Пачалі цягацца «рэвізоры» то са школы, то з садка. Шукалі пыл, бруд, зазіралі з інспекцыяй у лядоўню, дзіцячы пакой. Шнырылі ў пошуках, да чаго б прычапіцца, на якой падставе забраць дзяцей у дзіцячы прытулак - не знайшлі. Жонка Вадзіма, мая калега, тыдзень хадзіла засмучаная, уся ў слязах. Мы ўсім калектывам назіралі абсурднасць гэтай сітуацыі, і я бачыла, што стаўленне асобных «ватовак» да Лукашэнкі (а такія ў нас, на жаль, таксама ёсць) пачало мяняцца.
Бо нават для людзей такога ўзроўню і класа гэта было ўжо праз меру. Можна глядзець БТ і слухаць прапаганду, але калі даходзіць да спробы выкрадання дзяцей, то нават іх гэта пачынае абураць.
Наш серыял скончыўся пазітыўна. Дзеці засталіся з бацькамі. Нянечку папярэдзілі, што калі б гэта была яе «ўпадабайка», то звольнілі б у той жа дзень. Вось таму ў садку і бясконцая ратацыя кадраў, бо хто захоча працаваць за такія мізэрныя грошы, ды яшчэ і без усмешкі.