Грэка-каталіцкаму святару Аляксандру Шаўцову дадалі яшчэ 30 дзён арышту
3- 2.06.2023, 16:25
- 3,160
Будслаўскія ўрачыстасці ён правядзе за кратамі.
Сёння суд у Полацку асудзіў грэка-каталіцкага святара Аляксандра Шаўцова паводле новых артыкулаў КоАП. Да папярэдняга прысуду дадалі 30 дзён і такім чынам святар правядзе за кратамі 45 дзён. Гэта азначае, што Шаўцоў будзе вызвалены 8-га ліпеня, праз тыдзень пасля Будслаўскага фэсту, паведамляе «Хрысціянская візія».
Былы нунцый Апостальскай Сталіцы ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці прыбудзе на сёлетнія ўрачыстасці ў Будслаў у якасці папскага легата (спецыяльнага пасланца). Такім чынам, падчас яго візіту, грэка-каталіцкі святар будзе знаходзіцца ў турме.
Адзначым, што тыдзень таму пачаўся віток рэпрэсіяў супраць беларускіх святароў. Сярод затрыманых уніяцкі святар Алесь Шаўцоў, ксёндз Андрэй Кулік з Мёраў і ксёндз Вячаслаў Адамовіч з Мёрскага раёна, а таксама семінарыст Уладзіслаў Беладзед.