21 снежня 2024, Субота, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падмануў Эрдагана

9
Пуцін падмануў Эрдагана

Што не так са збожжавым пагадненнем?

Расея працягвае тэрарызаваць свет у пытанні збожжа не толькі на ўзроўні Стамбульскага каардынацыйнага цэнтра, але і спрабуе не дапусціць уключэння Мікалаеўшчыны ў збожжавую дамову.

Такую заяву зрабіла кіраўніца ўкраінскага аб'яднанага прэс-цэнтра аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк, адзначыўшы пры гэтым, што на Кінбурнскай касе акупанты працягваюць абстрэлы акваторыі Днепра-Бугскага лімана ў кірунку Ачакава і Куцюрубскай грамады.

- Кірунак іх агнявога кантролю накіраваны на недапушчэнне ўключэння Мікалаеўшчыны ў збожжавае пагадненне. Яны працягваюць тэрарызаваць збожжавае пагадненне не толькі на ўзроўні Стамбульскага каардынацыйнага цэнтра, дзе блакуюць працу ўжо пэўных партоў Адэскай вобласці, спыняюць аперацыі, штучна ствараючы перашкоды, дык і на гэтым кірунку, больш перспектыўным на будучыню, - сказала Гумянюк.

Што адбываецца са збожжавай угодай

Збожжавае пагадненне 17 траўня было падоўжанае на два месяцы. Прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган заявіў, што расейскі бок паабяцаў не перашкаджаць выхаду турэцкіх суднаў з партоў Мікалаева і Ольвіі.

Пасля апошняга падаўжэння дзеяння пагаднення 17 траўня РФ працягвала блакаваць найбуйнейшы з партоў пагаднення – «Паўднёвы».

26 траўня Расея чарговым разам абвясціла аб тым, што збіраецца выйсці з пагаднення, калі не будуць задаволеныя яе патрабаванні па падключэнні «Рассельгасбанка» да міжнароднай міжбанкаўскай сістэмы SWIFT.

30 і 31 траўня Расея без тлумачэнняў зарэгістравала для інспекцыі толькі адно ўваходнае судна на порт «Чарнаморск», у той час калі іншыя бакі СКЦ пацвердзілі да ўдзелу ў Чарнаморскай ініцыятыве 10 суднаў на тры парты.

У чарзе на інспекцыю ў тэрытарыяльных водах Турцыі чакаюць 50 суднаў, на якія павінна быць загружана 2,4 мільёна тон харчавання для свету. Гэта амаль удвая больш за аб'ём, чым было экспартавана ў траўні. Некаторыя судны чакаюць інспекцыі СКЦ больш за 3 месяцы. Гэта больш за 1 мільярд даляраў страт, якія адбіваюцца на канчатковым кошце харчавання для свету.

На 1 чэрвеня 2023 г. збожжавая ініцыятыва была пад пагрозай, бо РФ заблакавала ўваход суднаў ва ўсе ўкраінскія парты. Супольны каардынацыйны цэнтр (СКЦ) у Стамбуле абвясціў аб немагчымасці складання інспекцыйнага плана на 1 чэрвеня праз чарговую беспадстаўную адмову расейскай дэлегацыі рэгістраваць уваходны флот да ўдзелу ў ініцыятывах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках