Хаос і паніка: у Шабекіне пачалося марадзёрства
23- 2.06.2023, 17:55
- 29,388
Падзеі ў Белгародскай вобласці РФ развіваюцца імкліва.
У прыгранічным Шабекіне, паблізу якога працягваюцца баі, актывізаваліся марадзёры. Як паведамляе «Уніян» са спасылкай на мясцовыя групы ў сацсетках, інфармацыя аб марадзёрстве ў горадзе паступала неаднаразова, а зараз з'явілася пацверджанне.
«На відэа бачныя пабітыя (яўна не аскепкамі набоя) дзверы ў краму «Ларыса». У горадзе цяпер больш-менш спакойна. Ёсць праўда задымленні ад папярэдніх абстрэлаў, а ў цэнтры горада наведаныя шматлікія дамы», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, што байцы «Расійскага добраахвотніцкага корпуса» і Легіёна «Свабода Расіі» рэгулярна прарываюцца на тэрыторыі РФ. Прагназуецца, што такія рэйды падчас украінскага контрнаступлення будуць адбывацца часцей.
У той жа час аналітыкі ISW заўважалі, што сур'ёзных спроб устанавіць кантроль над тэрыторыяй РФ падчас гэтых рэйдаў байцы падраздзяленняў, створаных з расейскіх добраахвотнікаў, не ажыццяўлялі. У ГУР МА расказвалі, што падчас такіх рэйдаў збіраецца важная для ўкраінскай выведкі інфармацыя.
Учора ў «РДК» абвясцілі, што пачалі «другі этап аперацыі» на тэрыторыі Белгародскай вобласці, і паведамілі пра баявыя дзеянні ў раёне прымежнага населенага пункта Шабекіна, якія, з паведамленняў падраздзялення, працягваюцца і сёння.