У Варшаве адбудзецца сустрэча з Андрэем Саннікавым
2- 2.06.2023, 18:07
- 4,170
Сустрэча пройдзе 4 чэрвеня а 15:00.
У Варшаве адбудзецца сустрэча з лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым.
Сустрэча з палітыкам адбудзецца ў Варшаве ў нядзелю, 4 чэрвеня а 15:00 на адрас Koś. pw. św. Aleksandra, Plac Trzech Krzyży, 00-535.
У вас будзе магчымасць асабіста задаць пытанні Андрэю Саннікаву, абмеркаваць актуальныя палітычныя тэмы і даведацца пра яго барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.
«Гэтая падзея, несумненна, стане важным крокам у вашым разуменні палітычнай сітуацыі і дазволіць выказаць сваю падтрымку барацьбе за свабоду ў Беларусі», - гаворыцца ў анонсе сустрэчы на канале Фонду Dar Losu.