Рэзнікаў сустрэўся з кіраўніком Пентагона
1- 2.06.2023, 18:47
- 3,744
Дамовіліся працаваць над перамогай Украіны.
Украіна і ЗША працягваюць працаваць на забеспячэнне перамогі Украіны і аднаўленні міру ў Еўропе.
Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яго старонку ў Twitter.
Рэзнікаў паведаміў, што ён рады сустрэцца са сваім амерыканскім калегам і сябрам міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам.
«Партнёрства Украіна-ЗША моцнае. Мы будзем працягваць працаваць для забеспячэння перамогі Украіны і аднаўлення міру ў Еўропе», - падкрэсліў міністр.