Экс-галоўнаму памежніку Беларусі, які падмануў украінцаў, падарылі шашку, лодку і аўтамат
16- 2.06.2023, 19:41
- 14,422
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны кіраўнік ДПСУ Дайнэка перадаў Лапо 30 срэбранікаў.
Сёння ў Дзяржаўным памежным камітэце былы яго старшыня Анатоль Лапо развітаўся з баявым сцягам.
Лапо кіраваў ДПК больш за 6 гадоў. Новым кіраўніком ведамства прызначаны Канстанцін Моластаў.
Падчас уручэння Анатолю Лапо сувенірнай драгунскай шашкі «Ярмак», новы старшыня Дзяржпамежкамітэта Канстанцін Моластаў выказаў «словы вялікай павагі ад імя афіцэраў ведамства і ўсяго асабовага складу органаў пагранічнай службы», піша сайт ведамства.
Мяркуючы па фота, Лапо падарылі таксама лодку і аўтамат. Сувенірны ці не, не паведамляецца.
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны кіраўнік ДПСУ Сяргей Дайнека перадаў Лапо 30 срэбранікаў за здраду і ілжывыя абяцанні не выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для нападу РФ.