У Польшчы назвалі тэрмін пастаўкі танкаў Abrams з ЗША
1- 2.06.2023, 21:16
- 6,144
Варшава атрымае сотні танкаў.
Першая партыя набытых Польшчай у ЗША амерыканскіх танкаў Abrams прыбудзе на польскую тэрыторыю напрыканцы чэрвеня. Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак на сваёй старонцы ў Twitter у пятніцу, 2 чэрвеня.
«Пачынаецца транспартаванне першай партыі танкаў Abrams. Неўзабаве ў Польшчу выправяць 14 танкаў M1A1 Abrams і тры рамонтна-эвакуацыйныя машыны M88A2 Hercules. Яны прыбудуць у нашу краіну ў канцы гэтага месяца», – расказаў чыноўнік.
Адзначым, што Польшча ў 2022 годзе падпісала пагадненне з ЗША аб пастаўках 250 мадэрнізаваных танкаў M1A2 Abrams у 2025–2026 гадах.
Варшава пасля паведаміла, што дасягнутая дамоўленасць з Вашынгтонам аб пастаўках яшчэ 116 танкаў M1A1, якія былі ў эксплуатацыі. Польскія экіпажы ўжо праходзілі навучанне на падобных амерыканскіх баявых машынах на тэрыторыі краіны ў 2022 годзе.