20 траўня 2024, панядзелак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска падбіла тры пункты кіравання ворага і 17 артпадраздзяленняў на агнявых пазіцыях

Украінскае войска падбіла тры пункты кіравання ворага і 17 артпадраздзяленняў на агнявых пазіцыях

За дзень украінскае войска нанесла 36 дзейсных удараў.

Цягам дня ўкраінскае войска нанесла 36 дзейсных удараў па ваенных цэлях расейскіх акупантаў на ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта праінфармаваў 20 чэрвеня ў Facebook Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны.

«Авіяцыя сілаў абароны за дзень нанесла восем удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу ворага і два – па яго зенітна-ракетных комплексах. Таксама нашымі абаронцамі былі знішчаныя тры выведныя БПЛА», – гаворыцца ў паведамленні.

За той самы перыяд украінскія ракетчыкі і артылерысты, паводле звестак Генштаба УСУ, падбілі тры пункты кіравання, адзін раён засяроджвання асабовага складу і ваеннай тэхнікі ворага, тры станцыі радыёэлектроннай барацьбы, 17 артылерыйскіх падраздзяленняў на агнявых пазіцыях, адзін сродак супрацьпаветранай абароны «і яшчэ адзін важны аб'ект ворага».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках