9 траўня 2026, Субота, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх крамах з'явіліся незвычайныя цэтлікі на таварах

25
У беларускіх крамах з'явіліся незвычайныя цэтлікі на таварах

Фотафакт.

У крамах Беларусі з'явіліся новыя інфармацыйныя цэтлікі на таварах. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «#1 рэгіён», набліжаны да прэс-службы УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Так, было апублікаванае фота з новай інфармацыяй на цэтліках у адной з крамаў Берасцейскай вобласці. Акрамя інфармацыі пра найменне тавару, ягоны кошт і кошт за кілаграм, дадалася інфармацыя пра рэгіён, дзе тавар быў зроблены. На фота некалькі відаў печыва, на цэтліках якога дадатковая бірка з подпісам «Зроблена ў Берасцейскай вобласці».

Як растлумачылі ў тэлеграм-канале, такія незвычайныя цэтлікі з'явіліся ў крамах Берасцейскай вобласці. Гэта значыць, жыхары Берасцейшчыны цяпер у краме будуць бачыць, які тавар вырабілі ў іх вобласці і, пры жаданні, падтрымаюць мясцовага вытворцу.

– У крамах першага рэгіёну тавары з нашай вобласці абазначаюць цэтлікам з надпісам «Зроблена ў Берасцейскай вобласці», – пракаментавалі ў прэс-службе.

Праўда, у якіх менавіта крамах ужо з'явілася навацыя, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках