9 траўня 2026, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія гатовая падтрымаць спрошчаную працэдуру ўступлення Украіны ў NATO

3
Брытанія гатовая падтрымаць спрошчаную працэдуру ўступлення Украіны ў NATO

Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Брытаніі.

Вялікая Брытанія падтрымае ўступленне Украіны ў NATO паводле спрошчанай працэдуры.

Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Брытаніі Джэймс Клеверлі, паведамляе The Guardian.

Клеверлі адзначыў, што Брытанія падтрымае прапанову пра тое, што Украіне не трэба будзе праходзіць этап Плану дзеянняў у сяброўстве (ПДС) для ўступлення ў ваенны альянс.

Працэс ПДС мяркуе, што краіны-кандыдаткі атрымліваюць ацэнкі і парады з тым, як яны робяць захады, накіраваныя на дасягненне крытэрыяў NATO ў абароннай і іншых галінах.

Калі б Украіна фактычна прапусціла такі этап, гэта паставіла б яе ў адну катэгорыю з новым чальцом Фінляндыяй. Для параўнання, Паўночная Македонія брала ўдзел у 20-гадовай праграме да ўступлення ў 2020 годзе.

«Мы бачылі, як Украіна развіваецца і развіваецца неверагодна хутка. Енс Столтэнберг на нефармальным саміце міністраў замежных справаў NATO сказаў, што на самай справе многія патрабаванні Плану дзеянняў у сяброўстве ў Альянсе ўжо выконваюцца», – сказаў Клеверлі.

Клеверлі дадаў, што Украіне ўдаецца паспяхова рэфармаваць свае Узброеныя сілы падчас поўнамаштабнай вайны з Расеяй.

«Я думаю, што пазіцыя Брытаніі была б вельмі і вельмі добразычлівая, калі б мы адышлі ад плану дзеянняў у сяброўстве, прызнаўшы, што выпадкі як Швэцыі, так і Фінляндыі не патрабавалі гэтага. Украінцы прадэманстравалі сваю прыхільнасць да рэформы Узброеных сілаў і праявілі сябе на полі бою. І я думаю, што ўсе хаўруснікі NATO прызнаюць гэта», – адзначыў міністр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках